1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

За сямейныя каштоўнасці

Аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" пасля выбарчае кампаніі распачне кампанію "За сямейныя каштоўнасці".

default

Паводле сустаршыні аргкамітэту БХД Павла Севярынца, кампанія "За сямейныя каштоўнасці", якую мае праводзіць БХД адразу пасля выбарчае кампаніі, выклікана тым, што ў Беларусі склалася катастрафічная сітуацыя, калі разбураецца беларуская сям’я як аснова нацыі.

"На 1000 шлюбаў рэгіструецца 721 развод, 30% беларускіх мужчынаў маюць алкагольную залежнасць, Беларусь выйшла на першае месца ў свеце па колькасці самагубстваў. Гэта кастастрофа, пра гэта трэба біць ва ўсе званы, трэба казаць і трэба размаўляць пра гэта з усімі – і з міжнароднай супольнасцю, і з сённяшняй уладай і, канешне, самае галоўнае – з беларускімі людзьмі".

Партыя плануе правесці шэраг акцыяў і мерапрыемстваў у рамках гэтае кампаніі, сярод якіх лекцыі, семінары, канцэрты і перформансы. (гк)