1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

За перформанс аштрафаваны актывіст “Маладога фронту”

Актывіст “Маладога фронту” Аляксей Валабоеў, затрыманы ўчора каля прахадной вытворчага аб’яднання “Беларуськалій” у Салігорску, прыгавораны судом да штрафу ў памеры 30-ці базавых велічыняў, у пераліку каля 350 еўра. Суд абвінаваціў маладзёна ў хуліганстве. Нагадайма, што Валабоева затрымалі ўчора насупраць адміністратыўнага будынку “Беларуськалія”, дзе ён разам з непаўнагадовымі сябрамі браў удзел у акцыі, што прыцягвала ўвагу да бядотнага стану аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі. Сёння актывіст Яўген Мядзведзеў, які прыйшоў падтрымаць Аляксея Валабоева, быў жорстка збіты міліцыянтамі.