1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

За Мілінкевіча сабрана 200 тысячаў подпісаў, за Пазьняка – 100 тысячаў

Кіраўнік перадвыбарчага штабу адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі Сяргей Калякін заявіў, што за Аляксандра Мілінкевіча на сёння сабрана 200 тысячаў подпісаў. Да канца кампаніі ён разлічвае на 300 тысячаў. Кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў паведаміў, што ўжо сабрана 100 тысячаў подпісаў за лідэра КХП-БНФ. Гэта колькасць, якой, згодна закону, дастаткова для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты. Спадар Папкоў спадзяецца, што да 27 студзеня будзе сабрана 140 тысячаў подпісаў. Ён заявіў, што калі Зянон Пазьняк будзе зарэгістраваны кандыдатам, ён абавязкова вернецца ў Беларусь.