1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

За Аляксандра Мілінкевіча сабрана больш як 81 тысяча подпісаў

Па стане на 11 студзеня на падтрымку вылучэння адзінага прэтэндэнта ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі сабрана больш як 81 тысяча подпісаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэсавай групы штабу падтрымкі адзінага прэтэндэнта Сяргей Вазняк. Па колькасці сабраных подпісаў Аляксандр Мілінкевіч з’яўляецца лідэрам сярод усіх прэтэндэнтаў, за выключэннем Аляксандра Лукашэнкі: колькасць подпісаў на падтрымку апошняга пакуль што невядомая. Збор подпісаў завяршаецца 27 студзеня. Для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты неабходна мець 100 тысячаў подпісаў грамадзянаў.