1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Затрыманы кіраўнік Мядзельскай раённай арганізацыі АГП

На Мядзельшчыне ў часе святкаванняў з нагоды Дня незалежнасці ля помніку перамогі над фашызмам быў затрыманы старшыня Мядзельскай раённай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, каардынатар “Салідарнасці” Мядзельскага рэгіёну Андрэй Абалевіч.

Супрацоўнікі міліцыі інкрымінавалі яму незаконны распаўсюд друкаваных матэр’ялаў. Паводле затрыманага, у часе раздачы інфармацыйных візітовак да яго падышлі два міліцыянты, схапілі за рукі і пацягнулі ў аўтазак, дзе абразілі Абалевіча і адабралі ў яго пашпарт. У Абалевіча сканфіскавалі больш за тысячу інфармацыйных візітовак, якія прызначаліся для жыхароў Нарачанскага краю.