1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Затрыманы адзін з кіраўнікоў афіцыйнага Саюзу палякаў

Пры спробе атрымаць хабар быў затрыманы Чэслаў Гаспадарац — галоўны лекар гарадзенскага абласнога інфекцыйнага шпіталю. На яго завялі крымінальную справу. Гаспадарац з’яўляецца сябрам галоўнай управы Саюзу палякаў і галоўнай рады арганізацыі. Спадар Гаспадарац таксама застаецца дэпутатам Бераставіцкага раённага савету, паколькі да нядаўняга часу ён працаваў у гэтым райцэнтры. Нагадайма, што летась улады забаранілі дзейнасць кіраўніцтва Саюзу, абранага дэлегатамі 6-га з’езду, якое ачольвае Анжаліка Борыс. Пасля гэтага ўлады паўторна арганізавалі з’езд і сярод магчымых кандыдатаў на пасаду кіраўніка СПБ разглядалі асобу Чэслава Гаспадарца, але ўрэшце кіраўніком стаў Юзаф Лучнік — былы дырэктар вясковай школы.