1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Заведзеная чарговая крымінальная справа за паклёп на Аляксандра Лукашэнку

У Воршы распачатая крымінальная справа за паклёп на Аляксандра Лукашэнку супраць Мікалая Разумава, у мінулым аднаго з лідэраў аршанскага страйкаму, які на пачатку 90-х гадоў ладзіў масавыя пратэсты працоўных, у тым ліку і перакрыццё чыгункі. 24 сакавіка ў часе сустрэчы экс-кандыдата на прэзідэнта Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі, у прысутнасці амаль сотні чалавек Мікалай Разумаў заявіў пра спрычынёнасць Аляксандра Лукашэнкі да забойстваў лідэраў апазіцыі Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі. Справу завёў старэйшы следчы Філіповіч. Першапачаткова за меру стрымання абралі ўтрыманне пад вартай, але потым узніклі сумневы адносна псіхічнага здароўя абвінавачанага. Таму Разумава даставілі ў Мінск для правядзення псіхіятрычнай экспертызы. Правы Мікалая Разумава будзе абараняць вядомы мінскі адвакат Павал Сапелка.