1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Жыхар Наваполацку трымае галадоўку на знак пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў

Жыхар Наваполацку Віцебскай вобласці Анатоль Кулік працягвае галадоўку, якую ён пачаў 8 красавіка пад час цырымоніі інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Анатоль Кулік сваёй галадоўкай пратэстуе супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, а таксама супраць гвалту, які ўлада ўчыніла супраць беларускіх грамадзянаў 25 сакавіка ў Мінску. Жыхар Новаполацку плануе трымаць галадоўку два тыдні. Покуль ён працягвае працаваць у адной з мясцовых камерцыйных кампаніяў.