1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Журналіст Іван Роман арыштаваны на 13 сутак

Сёння раніцою ў Гародні арыштаваны журналіст Іван Роман. Міліцыя затрымала Романа, калі ён выходзіў з хаты старшыні абласнога штаба Мілінкевіча. Праз некалькі гадзінаў Ленінскі суд Гародні пакараў актывіста адміністратыўным арыштам на 13 сутак. Нагадаем, што ў мінулую суботу, 18 сакавіка, яго ўжо арыштоўвалі ў Мінску, а потым перавезлі ў Ліду, дзе мясцовы суд аштрафаваў яго на 2 базавыя велічыні за хуліганства.