1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Журналіст Аляксандр Здвіжкоў выйшаў на волю

22 лютага Вярхоўны суд Беларусі разгледзел скаргу журналіста Аляксандра Здвіжкова, асуджанага на 3 гады пазбаўлення волі за перадрукоўку карыкатур на прарока Мухамеда.

default

Разгляд скаргі журналіста Аляксандра Здвіжкова ў Вярхоўнам судзе 22 лютага цягнуўся каля сарака хвілінаў і адбываўся ў закрытым рэжыме.

Самога Аляксандра Здвіжкова на працэсе не было: за некалькі дзён да гэтага яго перавялі з турэмнага шпіталю ў следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Як паведаміла адвакат Мая Аляксандрава, суддзі палічылі віну Здвіжкова даказанай, але, улічыўшы стан здароўя асуджанага і тое, што на яго ўтрыманні знаходзіцца 81-гадовая маці, змянілі прысуд на больш мяккі – тры месяцы арышту, якія журналіст ужо адбыў, знаходзячыся ў СІЗА.

На думку галоўнага рэдактара газеты “Згода” Аляксея Караля, вызваленне Аляксандра Здвіжкова – гэта працяг вызвалення палітычных вязняў, які распачаўся, і ўжо тры чалавекі выйшлі на волю, гэта чацверты. “Думаю, што ў хуткім часе павінны быць вызваленыя і Аляксандр Казулін, і Андрэй Кім. Я ацэньваю гэта як перш за ўсё вынік намаганняў міжнароднае супольнасці па выкананні ўмоваў Еўразвязу”.

Контекст