1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Журналіст Алег Улевіч звернецца ў пракуратуру

Журналіст “Комсомольской правды в Белоруссии” Алег Улевіч мае намер абскардзіць рашэнне галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкаму аб прыпыненні крымінальнае справы па яго збіцці. Улевіч вырашыў звярнуцца да пракурора Мінску. Паводле журналіста, ён атрымаў паведамленне пра прыпыненне крымінальнае справы па прычыне “невысвятлення асобы, якую можна падазраваць у здзяйсненні дадзеных дзеянняў”. Нагадайма, што Алег Улевіч атрымаў удар у твар у той момант, калі здымаў інцыдэнт з экс-кандыдатам на прэзідэнта Аляксандрам Казуліным каля будынку ўпраўлення міліцыі Кастрычніцкага раёну Мінску 2 сакавіка.