1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Журналістка "Газеты Слонімскай" стала лаўрэаткай міжнароднага конкурсу

Фотакарэспандэнт "Газеты Слонімскай" Таццяна Плахетка заняла трэцяе месца ў міжнародным конкурсе, які праводзілі Еўразія Медыя-Цэнтр і Міжнародная канфедэрацыя журналісцкіх аб'яднанняў пры падтрымцы ЮНЕСКА. Для ўдзелу ў конкурсе было даслана звыш 1000 прац прафесійных фотакарэспандэнтаў і журналістаў з 17 краін еўразійскага рэгіёну. Тэматыка фотаздымкаў была вельмі шырокаю: падзел грамадства на багатых і бедных, "цяжкія" падлеткі, наркаманія, прастытуцыя, СНІД і г.д. Аўтарытэтнае журы пад старшынствам знакамітага журналіста Юрыя Роста выявіла пераможцаў і лаўрэатаў.
З 4 па 14 траўня года ў Маскве в Фотацэнтры пад дэвізам "Еўразія. Сацыяльны партрэт" пройдзе выстава лепшых прац удзельнікаў фотаконкурсу, сярод якіх будуць і працы Таццяны Плахеткі.