1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Журналістаў незалежных СМІ не пускаюць на афіцыйныя мерапрыемствы

3 лютага журналістку недзяржаўнага выдання "Газета Слонімская" (Гродзенская вобласць) Яніну Маславу не пусцілі ў будынак мясцовага дома культуры, дзе адбывалася вылучэнне дэлегатаў на Трэці ўсебеларускі сход. Вартаўнік дома культуры спаслаўся на распараджэнне загадчыка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Валерыя Бадзея, які сказаў не пускаць "лішніх" людзей у будынак.