1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Жорстка збіты намеснік намеснік кіраўніка штаба Мілінкевіча Віктар Карняенка

Сёння раніцою ў Мінску быў жорстка збіты намеснік кіраўніка штаба Аляксандра Мілінкевіча Віктар Карняенка. Калі Віктар выходзіў з пад’езду, яго моцна ўдарылі палкай па галаве. Калі ён паваліўся на зямлю, яго пачалі збіваць нагамі два невядомыя ў цывільным. Хуткая дапамога адвезла давераную асобу Мілінкевіча на абследаванне ў шпіталь. У Карняенкі падазрэнне на сур’ёзную траўму галавы – крывёй заплыла вока і глыбока рассечаны лоб.