1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Жонка Казуліна звярнулася да Уладзіміра Пуціна

Жонка зняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна Ірына перадала ў амбасаду Расіі ліст прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну. У ім яна просіць паспрыяць вызваленню яе мужа. Ірына Казуліна спасылаецца на тое, што Пуцін мае ўплыў на Лукашэнку і аўтарытэт сярод насельніцтва Беларусі. Ірына Казуліна накіравала таксама звароты кіраўнікам ЗША, краінаў Еўразвязу, дэпутатам Еўрапейскага парламенту з аналагічнай просьбай паспрыяць вызваленню яе мужа і іншых беларускіх палітзняволеных.