1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Еўропа рыхтуе будучыню Беларусі

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў адчынілася для маладых беларусаў. Ужо трэці раз Рада Еўропы падтрымлівае праект, накіраваны на падрыхтоўку новага пакалення беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячоў.

default

фото из архива

Пад эгідай Рады Еўропы дзейнічае 16 еўрапейскіх школ палітычных даследаванняў. Кожны год у школах бяруць удзел маладыя людзі, якія зарэкамендавалі сябе ў грамадскай і прафесійнай сферы. Сёлета Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў для Беларусі зрабіла ўжо трэці набор студэнтаў, якія прэтэндуюць на ролю будучай эліты.

Дапамагчы моладзі ўзаемадзейнічаць

Школа палітычных даследаванняў для Беларусі спачатку была зарэгістравана ў Літве, а цяпер ва Украіне. На жаль, на радзіме дзейнасць беларускай школы пакуль немагчымая. Аляксандр Дабравольскі, дырэктар школы, распавядае, што прадстаўнікі Рады Еўропы праводзілі перамовы з дзяржаўнымі органамі Беларусі і пакуль атрымалі адказ, што школа не будзе зарэгістравана ў Беларусі.

Набор студэнтаў у школу адбываецца выключна праз інтэрнет, што практыкуецца і ў ва ўсіх астатніх еўрапейскіх школах. Па словах Аляксандра Дабравольскага, сёлета конкурс склаў прыкладна 5 чалавек на месца. Для навучання былі адабраны паспяховыя маладыя палітыкі, вучоныя ў галіне грамадскіх навук, журналісты, бізнесоўцы.

"У нас два асноўныя крытэрыі – гэта ўзровень дасягненняў у сваёй прафесійнай дзейнасці і ўзровень грамадскай актыўнасці. Такім чынам, толькі разумныя людзі не могуць сюды трапіць, калі яны не пашыраюць сваю дзейнасць далей працоўнага стала", - падкрэслівае , дырэктар.

Досвед еўрапейскіх школ палітычных даследаванняў сведчыць пра высокую эфектыўнасць навучання маладых лідэраў. Паводле Аляксандра Дабравольскага, галоўнае для школы – дапамагчы моладзі ўзаемадзейнічаць паміж сабой у інтарэсах Беларусі.

Студэнтаў ледзь не затрымалі

Дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў узгадвае: "У 2007 годзе перад намі выступаў прэзідэнт Сербіі, які быў выпускніком школы палітычных даследаванняў, а таксама прэм’ер-міністр Балгарыі, які таксама быў выпускніком гэтай школы. Я спадзяюся, што мы праз пэўны час убачым людзей, якія вырашаюць дзяржаўныя ці грамадскія праблемы і якія вельмі ўплывовыя і вельмі адказныя".

Усе навучальныя мерапрыемствы беларускай школы палітычных даследаванняў адбываюцца за мяжой. Летняя сесія будзе праходзіць у Страсбургу. Да таго ж плануецца, што слухачы беларускай школы будуць запрошаны ў Берлін на святкаванне 20-й гадавіны разбурэння Берлінскай сцяны.

Юры Істомін, кіраўнік гродзенскай арганізацыі АГП – адзін з тых, каму пашчасціла апынуцца сярод цяперашніх студэнтаў школы палітычных даследаванняў. Актывіст ужо паспеў пераканацца ў салідарнасці сваіх калег па школе. На шляху да месца правядзення сесіі і назад аўтобус з удзельнікамі затрымліваўся на беларускай мяжы. Абодва разы памежнікі выводзілі Юрыя Істоміна з аўтобуса і даглядалі ягоныя асабістыя рэчы.

Актыўная падтрымка з боку іншых удзельнікаў школы прыемна ўразіла Юрыя: "Я чакаў, падаваючы анкету на гэтую школу, што будзе добрая камунікацыя з людзьмі з цікавымі поглядамі на жыццё, на палітыку Беларусі. Чаканні апраўдваюцца зараз. Па дарозе быў своеасаблівы трэнінг салідарнасці, які прайшоў на 10 балаў па 10-бальнай шкале. Я думаю, што гэтыя людзі – гэта будучыня Беларусі, аснова будучай беларускай улады".

Контекст