1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт пачаў набор слухачоў на наступны навучальны год

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні пачаў набор слухачоў на наступны навучальны год. Прыём дакументаў па бакалаўрскіх праграмах праводзіцца да 28 ліпеня, па магістарскіх – да 20 ліпеня. У конкурсе на магістарскія праграмы могуць узяць удзел асобы, што з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, маюць дыплом аб вышэйшай адукацыі, валодаюць замежнай мовай у аб'ёме праграмы вышэйшай навучальнай установы і якія праявілі схільнасць да навукова-даследніцкай працы на час навучання ў ВНУ альбо ў часе прафесійнай дзейнасці.