1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Еўрапейскія дыпламаты плануюць прысутнічаць на судзе над Аляксандрам Казуліным

Амбасадары краінаў Еўрапейскага Звязу і прадстаўнікі мінскага офісу АБСЕ маюць намер прысутнічаць на судовым працэсе па справе экс-кандыдата на прэзідэнта Беларусі Аляксандра Казуліна. Пра гэта паведаміў Тыльман Шміт-Ноербург, прэсавы сакратар амбасады Нямеччыны, якая прадстаўляе старшыню Еўразвязу ў Беларусі. Працэс пачнецца 6 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёну Мінску.