1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Еўразвяз настойвае на вырашэнні газавага крызісу паміж Украінай і Расіяй

Еўрапейскі Звяз зацікаўлены ў найхутчэйшым вырашэнні газавай спрэчкі паміж Украінай і Расіяй. “Масква ды Кіеў мусяць знайсці рашэнне”, - падкрэсліла камісар ЕЗ па знешняй палітыцы Беніта Фэрэра-Вальднэр, каментуючы сітуацыю з пастаўкамі расійскага газу ў Еўропу. Апрача таго, паводле яе словаў, “любое негатыўнае дзеянне падарве давер еўрапейцаў да пастаўнікоў”. Еўразвяз 4 студзеня збірае адмысловае паседжанне прадстаўнікоў міністэрстваў энергетыкі 25 краінаў-удзельніц ЕЗ для абмеркавання газавага крызісу паміж Расіяй і Украінай. На паседжанні мусіць быць выпрацаваная адзіная пазіцыя ў гэтым пытанні.