1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Еўразвяз заклікае Расею задумацца над "беларускім пытаннем"

Да канца траўня Еўразвяз мае намер выпрацаваць доўгатэрміновую стратэгію ў дачыненні Беларусі, дзе значная роля павінна належыць Расеі

Як заявіла на сустрэчы з журналістамі ў Бруссэлі Эма Удвін, цяпер палітыка ЕЗ дачынна Беларусі развіваецца па двух напрамках: прынятыя абмежавальныя меры да прадстаўнікоў беларускага рэжыму і рашэнні па падтрымцы грамадзянскай супольнасці. Па словах прэс-сакратара Еўракамісіі па пытаннях знешніх сувязяў Эмы Удв і н, Еўразвяз жадаў бы аднойчы зрабіць Беларусі прапанову адмысловага партнёрства ў рамках палітыкі суседства, але:

"У цяперашніх умовах гэта немагчыма. Мы не можам прапанаваць адмысловае партнёрства рэжыму, які ізалюе сябе ад Еўропы і паказвае так мала павагі да дэмакратыі і правоў чалавека. У той жа час мы б жадалі паказаць грамадству, людзям у Беларусі, што мы не павярнуліся да іх спіной і жадалі б развіваць больш цесныя адносіны з імі".

Эма Удв і н таксама падкрэсліла, што абмежавальныя візавыя захады вельмі адрасныя і накіраваныя пэўна на тых людзей, якія, як лічаць у ЕЗ, нясуць адказнасць за нахабныя парушэнні дэмакратычных стандартаў падчас прэзідэнцкіх выбараў.

Дэпутат Еўрапарламенту Багдан Кл і х на сустрэчы адзначыў, што сёння ў структурах ЕЗ ёсць узгодненая пазіцыя ў дачыненні да Беларусі. Е ў р а парламентар ы пераконваюць Еўракамісію і Раду Еўразвязу правесці сур'ёзныя перамовы са сваімі ключавымі міжнароднымі партнёрамі - Расіяй і ЗША.

"Мы здаволеныя тым, як ідзе дыялог па Беларусі з Вашынгтонам, але не здаволеныя тым, як ідзе дыялог з Масквой. Мы рэгулярна атрымоўваем інфармацыю з Камісіі і Рады аб тым, што расійскія партнёры адмаўляюцца ўключаць т.з. беларускае пытанне нават у парадка дня перамоваў. Расійскія партнёры кажуць, што не жадаюць уключаць у двухбаковыя перамовы паміж Расіяй і ЕЗ пытанне трэцяй краіны. Але мы падкрэсліваем, што гэта не зусім трэцяя. Сама мала на фармальным узроўні існуюць адмысловыя адносіны паміж Масквой і Мінскам у рамках Саюза Беларусі і Расіі".

Тым не менш, еўраструктурам атрымалася дабіцца ўвагі Масквы. Абвешчана, што "беларускае пытанне" будзе абмяркоўвацца 25 траўня ў Сочы на сустрэчы Ўладзіміра Пуціна з вярхоўным прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Хаўерам Салан ам, дзейным прэзідэнтам ЕЗ канцлерам Аўстрыі Вольфгангам Шус э лем і прэзідэнтам Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Бароз ам. Паводле прэс-сакратара С а ланы Крысціны Галах, ЕЗ будзе пераконваць Расію, што для яе ж самой " не карысна” мець побач рэжымы такога кшталту, як у Беларусі". "Такія рэжымы - дымавая фіранка", - лічыць Галах.

Калі, нягледзячы на ўсе высілкі, сітуацыя ў Беларусі не палепшыцца, то Еўразвяз мае намер звярнуцца да эканамічных санкцыяў. Е ў р а ч ы но ў н і к і гавораць, што гэта будзе варыянт, як з М'янмай - поўнае эмбарга. Але спадзяюцца, што беларускія ўлады будуць разважлівыя і не давядуць сітуацыю да прыняцця крайніх захадаў.