1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Дэпутаты Парламенцкай Асамблеі АБСЕ збіраюцца абмеркаваць “беларускае пытанне”

Дэпутаты Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе жадаюць абмеркаваць “беларускае пытанне”. Дыскусію па становішчы ў Беларусі арганізуе кіраўнік адмысловаў групы ў справах Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЕ, дэпутат нямецкага Бундэстагу Ута Цапф. Да ўдзелу ў дыскусіі, якая мае адбыцца ў сераду, запрошаная афіцыйная дэлегацыя беларускага парламенту на чале з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Сяргеям Забалотцам, а таксама кіраўнікі апазіцыйных Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін і Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.