1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Дэмакраты працягнуць удзел у выбарах

Палітрада АДС 21 верасня вырашыла да канца ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. У сваю чаргу, прэзідэнт Беларусі ў выпадку непрызнання выбараў дэмакратычнымі пагражае разарваць стасункі з Захадам.

default

Нядзельнае паседжанне Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў было самым кароткім за ўсю выбарчую кампанію, бо, па словах дзейнага старшыні прэзідыюма палітрады Анатоля Лябедзькі, выніковае рашэнне было ўзгоднена загадзя з усімі суб’ектамі АДС.

Мажлівасць працаваць ёсць для ўсіх

“Рашэнне дае мажлівасць удзелу ўсім, хто хоча працаваць: і 75-ці кандыдатам, якія застаюцца ў выбарчай кампаніі - яны зараз мусяць зрабіць апошні крок, сканцэнтраваўшыся на здабыцці фактаў, доказаў фальсіфікацыі, і паспрабаваць атрымаць доступ для кантролю над галасаваннем, - адзначае Анатоль Лябедзька.

Па словах палітыка, мажлівасць працаваць ёсць і для тых, хто не зарэгістраваны, і там, дзе выбарчыя акругі засталіся без альтэрнатывы. “І для першай, і для другой катэгорыі ёсць яшчэ трэцяе рашэнне – калі мы лічым гэтую кампанію несправядлівай і нелегітымнай, мы павінны быць паслядоўнымі і маральнымі, мы павінны зваць людзей на пратэстныя акцыі, незалежна ад таго, колькі людзей выйдзе”.

Яшчэ некалькі дзён таму рашэнне Палітрады АДС было пад пытаннем, таму што адмысловую пазіцыю дачынна далейшага ўдзелу ў выбарах мела Партыя БНФ. Аднак, суботні Сойм партыі скарэктаваў сваё папярэдняе рашэнне месячнае даўніны і дазволіў сваім кандыдатам працягваць удзел у кампаніі, калі яны лічаць гэта мэтазгодным. Па словах Вінцука Вячоркі, Аб’яднаныя дэмсілы, дыскутуючы апошнімі тыднямі пытанне, удзельнічаць далей у выбарах ці здымаць сваіх кандыдатаў, не на тое звярталі ўвагу.

Праблема ў прызнанні

Першы намеснік старшыні Партыі БНФ падкрэслівае, што галоўная праблема ў тым, ці будзе прызнана легітымнай будучая Палата (прадстаўнікоў – рэд.) – “ці яна будзе прызнана як такая міжнароднай супольнасцю, ці будзе адзінства дэмакратычных сілаў і кожнага асобна ўзятага кандыдата наконт апрыёрнага непрызнання”. На думку палітыка, калі такое прызнанне праявяць хоць некаторыя, і яно выявіцца, гэта будзе азначаць, што “мы даем права Аляксандру Лукашэнку самому сваім пальцам прызначаць дэпутатаў у парламент нават з дэмакратычных сілаў”.

Экс-старшыня Нацыянальнага Банку Станіслаў Багданкевіч, які разам з яшчэ пяццю кандыдатамі ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі па Мінску ў мінулую пятніцу зняў сваю кандыдатуру з выбараў, патлумачыў, што прычынай такога кроку была не толькі адмова друкарняў вырабляць агітацыйныя матэр’ялы апазіцыйных прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат, як тое сцявярджаюць бальшыня медыяў.

“Галоўнае - што нам не далі магчымасць выкласці нашу пазіцыю выбарцам. Пазіцыю ўлады яны ведаюць, а нашу – не, таму выбару ўжо няма. Не будзе падліку галасоў, таму што “партыя ўлады” аднабакова сфармавала ўсе выбарчыя камісіі – ад Цэнтрвыбаркама да ўчастковых. Так што гэта сукупнасць прычынаў, па якіх мы былі змушаныя адмовіцца ад удзелу ў гэтым фарсе”, - тлумачыць Станіслаў Багданкевіч.

Найвышэйшае папярэджанне

Міжнародным наглядальнікам давядзецца рабіць складаныя высновы з нагоды ацэнкі сёлетніх парламенкіх выбараў у Беларусі. Тым больш што прэзідэнт Беларусі ў20 верасня, у часе ягонага знаходжання на “Дажынках” у Оршы, заявіў журналістам: “Калі ўжо і гэтым разам нашы выбары апынуцца “недэмакратычнымі” і камусці на Захадзе не спадабаюцца, мы з імі спынім усе размовы. Мы не проста па законе, па Канстытуцыі вядзем гэтыя выбары тут у Беларусі, мы парушаем на кожным кроку нашы законы і Канстытуцыю і вядзем выбары па паняццях АБСЕ і заходніх назіральнікаў”.

Контекст