1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Дэлегацыя Еўракамісіі сустрэлася з лідэрамі АДС

4 лістапада ў Мінску адбылася сустрэча дэлегацыі Еўракамісіі на чале з намеснікам генеральнага дырэктара Генеральнага дырэктарату па знешніх сувязях Еўракамісіі Х’юга Мінгарэлі з лідэрамі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

default

Перад гэтым госці з Бруселя правялі сустрэчы з беларускімі афіцыйнымі асобамі, у прыватнасці, з намеснікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Пяткевіч і міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым.

Падрабязнасці сустрэчы лідэраў апазіцыі з дэлегацыяй Еўракамісіі Deutsche Welle паведаміў дзейны старшыня прэзідыюма Палітрады АДС Анатоль Лябедзька:

"Х’юга Мінгарэлі праінфармаваў нас, з якім пакетам ён прыехаў у Мінск. Ён агучыў гатоўнасць лідэраў Еўропы перагарнуць старонку ва ўзаемаадносінах з Беларуссю і пачаць "з чыстага ліста". Але для гэтага патрэбна, каб быў прагрэс па пяці пунктах. Агучаныя пункты фактычна ёсць зместам "дарожнае мапы", і мы з задавальненнем канстатуем, што яны цалкам супадаюць з нашымі падыходамі, выпрацаванымі сумесна АДС з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, праваабарончымі ды іншнымі няўрадавымі арганізацыямі.

Адзін пункт, які быў агучаны прадстаўніком Еўрапейскага Звязу, датычыць мараторыя на палітычных вязняў у Беларусі. Гэта бясспрэчна, і гэта заўсёды падтрымоўвалася АДС. А астатнія чатыры пункты і іерархія іх размяшчэння цялкам супадаюць з нашымі падыходамі, таму мы цалкам задаволены, што з такімі прапановамі прыехаў прадстаўнік Еўразвязу, і што ён агучваў іх на сустрэчах і з Мартынавым, і з Пяткевіч.

З свайго боку, беларускія чыноўнікі таксама заявілі аб гатоўнасці працаваць з Еўрапейскім Звязам, пачынаць новыя адносіны, але пакуль што невядома, што яны прапаноўваюць у якасці крокаў з свайго боку. Мы сёння ведаем, што хоча Еўропа, мы ведаем падыходы Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, за якімі стаіць значная частка беларускага грамадства, застаецца пачакаць адказ беларускіх уладаў". (гк)

Контекст