1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Дударскія традыцыі ў Беларусі

У Беларусі пашыраецца грамадскі рух па вяртанні аднаго з самых старажытных і містычных народных інструментаў – дуды. 20 красавіка дудары з Беларусі, Польшчы і Літвы збяруцца ў Мінску на свой фэст.

Сучасны беларус лічыць валынку выключна шатландскім інструментам. Але этнографы XIX стагоддзя сведчаць, што ніводнае свята не праходзіла на Беларусі без папулярнай дуды. Дударская традыцыя існавала, пакуль у 30 гадах мінулага стагоддзя народным беларускім інструментам не “прызначылі” цымбалы. На сцэнах “Дударскага фэсту 2007” будуць гучаць беларускія, галісійскія, шатландскія, шведскія і латышскія дуды. Фестываль недзяржаўны. Яго ладзяць энтузіясты. Ды й спонсараў, якія б прыносілі грошы, няма. Але прадзюсар фестывалю Зміцер Сасноўскі лічыць, што цікавасць да дуды расце ў геаметрычнай прагрэсіі:

У мінулым годзе на “Дударскім фэсце” было шэсць каналаў тэлебачання. Я думаю, што гэты інструмент задае нейкія эмоцыі, якія знаходзяць водгук у сучаснага беларуса, які вырас на асфальце, піў газіраваную ваду і ніколі не вырошчваў сабе ежу. Нават у гэтага чалавека застаецца нейкая генетычная сувязь і гэтыя тэмбры выклікаюць нейкія асацыяцыі .

У канцэртнай залі “Мінск” гурт “Стары Ольса” выканае сярэдневечныя еўрапейскія танцы. “Келіх кола” прадставіць публіцы беларускі і латгальскі фальклор – спалучэнне беларускіх дудаў з нямецкім акардэонам. Гурты “Ліцвінскі хмель” і “Тэстамэнт” сыграюць і ў беларускай, і еўрапейскай традыцыі. А завершыцца фэст рокавай кульмінацыяй ад гурта «Litvintroll”. Юрась Панкевіч і Дзяніс Сухі рэканструіруюць вельмі складаную аўтэнтычную беларускую манеру грання на дудзе, якая існавала яшчэ ў XV стагоддзі:

Я іграю даўно, але гэта вельмі складаная манера. Ну, пальцы проста прыходзіцца перавучваць занава. Шчыра прызнаюся, прызнаюся, я пакуль лянуюся сядзець і пакутваць , - прызнаецца Зміцер Сасноўскі.

Юрась Панкевіч спрабуе патлумачыць адрозненні ў гучанні закрытай, беларускай, манеры і адкрытай – еўрапейскай:

Звычайна гэта пераходы з ноты на ноту, прыхліпы, якія атрымоўваюцца. Становіцца найпрыгажэй гранне. Не проста выманне паслядоўна ноты кожнай, а проста менавіта кожная нота, кожны пераход з адной на іншую дае свае гукі, сваю аздобу. І вось гэта самая прынцыповае. Нескладана яе спасцігнуць. Калі ты хочаш іграць на дудзе, то ты зможаш на ёй іграць. Толькі трэба ўзяцца за яе. А калі проста замовіць і пачаць граць, тады ты зможаш іграць і ў адкрытай і ў закрытай манеры .

Найстрэйшая беларуская дуда захоўваецца ў Лепельскім краязнаўчым музеі. Яна з’явілася на свет да 1877 года. Асаблівае гучанне беларускай дудзе надаюць драўляныя, альбо чаротавыя язычкі.

Яны даюць сапраўдны тэмбр. Той, які існаваў раней, у адрозненні ад пластыкі. Таму нашыя майстры пайшлі на прынцыповыя, свядомыя пакуты дзеля таго, каб рабіць больш аўтэнтычныя інструменты. Но язычка хапае гады на два .

Мех у кожнай дуды таксама ўнікальны:

Традыцыйна гэта толькі прашыты мяшок. Ён павінен быць настолькі яксным, каб не прапускаць паветра. Інакш дудар, калі іграе, ён іграе частку ўхаластую. Паветра выходзіць .

На Беларусі дударства – мужчынаская справа. Адзіная жанчына, якая выйдзе з дудой на сцэну падчас фестывалю – Аксана Касцень. Яна грае на латышскай дудзе:

Я слаба ўяўляю сабе жанчыну з беларускай дудой, а вось, напрыклад, з эстонаскай уяўляю вельмі добра, таму што я бачыў толькі аднаго эстонскага дудара мужчыну, бачыў дзвюх жанчынаў эстонкіх дударак. Вельмі прыстойны выгляд у эстонскай дуды ў жаночых ручках , - сведчыць дудар гурта “Келіх кола” Алесь Чумакоў.

Дарэчы, першыя дуды на Беларусі былі нямецкай канструкцыі. І менавіта гэтая канструкцыя пашыралася потым па ўсёй паўночнай Еўропе.