1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Другі дзень датэрміновага галасавання: 4,3% дадаліся ў скарбонку яўкі на выбары

За два дні датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў узялі ўдзел 7% унесеных у спісы для галасавання. Тым не менш, на некаторых участках выбары, можна сказаць, ўжо адбыліся.

default

Другі дзень датэрміновага галасавання дадаў у скарбонку яўкі на выбары яшчэ 4,3%. У выніку, як паведаміў "Нямецкай хвалі" сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік:

"За два дня голосования в республике проголосовало 7% избирателей. По областям картина выглядит следующим образом: 6,3% в Брестской области, 8,3% - в Витебской, 7,7% - в Гомельской, 5,8% - в Гродненской, 7,5% - в Минской, 7,3% - в Могилевской и в городе Минске 6,2%".

Лідэры - Віцебская і Гомельская вобласці

У першы дзень галасавання былі дзве вобласці - лідэры па яўцы - Віцебская і Гомельская, дзе 23-га верасня прагаласавалі 3,1% выбаршчыкаў. З невялікім адрывам за імі ішла Мінская вобласць - роўна 3%, а астатнія мелі паказчык бліжэй да 2%. 24-га ж верасня Віцебская вобласць вырвалася ва ўяўным спаборніцтве наперад. Тут у сераду пакарысталіся правам голасу 5,2% выбаршчыкаў, у той час як у сярэднім па краіне - 4,3%. Па выніках двух дзён галоўным аўтсайдэрам з'яўляецца Гродненская вобласць, дзе больш за ўсё безальтэрнатыўных акругаў. Разам з тым, пакуль зарана падводзіць вынікі ўдзелу ў выбарах і будаваць канкрэтныя прагнозы яўкі у цэлым на выбары. Кажа Мікалай Лазавік:

"В целом досрочное голосование идет спокойно. Огромного ажиотажа на избирательных участках не наблюдается. Хотя мне вчера поступил звонок, что в одной из школ для двух избирательных участков оборудована одна кабина для досрочного голосования. И наблюдатель сказал, что этого мало, так как людям, которые пришли голосовать, пришлось даже ожидать в очереди для того, чтобы заполнить бюллетень в кабине".

Адміністрацыйны рэсурс задзейнічаны на 100%

Між тым Аб'яднаныя дэмсілы па выніку ўжо двух дзён датэрміновага галасавання робяць выснову, што адміністрацыйны рэсурс задзейнічаны на 100%. Пра гэта было заяўлена пад час прэзідыума Палітрады АДС. У ходзе паседжання былі агучаныя канкрэтныя факты, якія апазіцыя інтэрпрэтуе як выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу для гарантавання патрэбных уладам вынікаў выбараў. Распавядае прэс-сакратар кааліцыі Юры Пацёмкін:

"Так, ужо ў першыя дні датэрміновага галасавання былі зафіксаныя некалькі выпадкаў грубага парушэння выбарчага заканадаўства. Прыкладам, у Шабаноўскай выбарчай акрузе па Мінску, дзе балатуецца Аляксандр Бухвостаў, улады правялі збор кіраўнікоў школ, дзіцячых садкоў, прадпрыемстваў, на якіх ім патлумачылі за каго трэба галасаваць.

Але самы страшны выпадак адбыўся ў акрузе №106, дзе балатуецца лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін. Там толькі за адзін дзень галасавання на адным з выбарчых участкаў, ён месціцца ў адным з інтэрнатаў політэхнічнага універсітэту прагаласавалі 39% выбарцаў, а па выніках другога дня датэрміновага галасавання - ужо 60%. Таму выбары на дадзеным участку можна сказаць адбыліся".

Колькасць назіральнікаў можа перавысіць за тысячу

Такім чынам, назіральнікам будзе, што фіксаваць і разважаць пра электаральныя анамаліі. Паводле дадзеных Цэнтрвыбаркаму, больш за 900 міжнародных назіральнікаў акрэдытаваны ў Беларусі на гэтых выбарах і, як мяркуюць спецыялісты, у дзень галасавання колькасць назіральнікаў можа перавысіць і тысячу. Пакуль што 415 назіральнікаў прадстаўляюць місію СНД і 488 - Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека і Парламенцкую асамблею АБСЕ.

Паколькі на гэтых выбарах галоўная інтрыга звязана з прызнаннем або не прызнаннем іх Захадам, то найбольш цікава прадбачыць выніковую справаздачу БДІПЧ - менавіта па ёй Еўрасаюз і ЗША абяцаюць грунтаваць рашэнне аб зняцці санкцый з беларускага кіроўнага рэжыму і паляпшэнні адносін з Беларуссю. Як заявіў 25-га верасня прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў:

"Еўрапейскія партнёры кажуць нам, што цяперашняя выбарчая кампанія заклікана зрабіцца пэўным тэстам. Я мяркую, што справядліва сказаць, што і для нашых еўрапейскіх партнёраў выбарная кампанія ў роўнай ступені будзе тэстам на дальнабачнасць, палітычную мудрасць і спеласць. Відавочна, што дзеянні Еўрапейскага саюзу па выбарным сюжэце ў адносінах да нашай краіны будуць мець сур'ёзнае уздзеянне на цэлую суму геапалітычных фактараў у нашым рэгіёне".

Контекст