1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Другая частка “Працэсу 14-ці” перанесена на 26 траўня

Разгляд крымінальнае справы трох моладзевых актывістаў, абвінавачаных у арганізацыі і актыўным удзеле ў масавых беспарадках пад час вулічнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня, перанесены на 26 траўня.

default

Суддзя Валеры Есьман мусіў разглядаць крымінальную справу супраць Паўла Вінаградава, Міхаіла Субача і непаўнагадовага Максіма Дашука. Юнакі своечасова прыбылі ў суд, аднак на працэс не з’явіўся ніводзін сведка з боку абвінавачання (гэтымі сведкамі мусілі выступаць, у асноўным, міліцыянты – супрацоўнікі Дарожна-патрульнай службы). Чацвёрты фігурант справы – моладзевы актывіст Аляксандр Баразенка знаходзіцца ў Польшчы, дзе навучаецца ў Вроцлаўскім універсітэце.

Каб назіраць за працэсам у суд прыехалі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч, лідэры прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў, Аляксандр Макаеў, Алесь Таўстыка, палітык і грамадскі дзяяч Вячаслаў Сіўчык, а таксама фігуранты красавіцкага працэсу, ужо асуджаныя судзьдзёй Аленай Ільліной, і яшчэ каля двух дзесяткаў моладзевых актывістаў. На працэс таксама прыехаў і новы кіраўнік Офісу АБСЕ ў Мінску Ханс-Ёхэн Шмідт.

Праз колькі хвілінаў, без тлумачэння прычын, было абвешчана аб пераносе разгляду справы на 9.30 раніцы ў панядзелак, 26 траўня. Прысутныя выказвалі меркаванне, што перанос адбыўся не толькі па прычыне адсутнасці сведкаў-міліцыянтаў, але і ў звязку з самітам кіраўнікоў урадаў краін СНД, які ў пятніцу адбываецца ў беларускай сталіцы, з мэтаю не прыцягваць увагі да гэтага судовага працэсу, які выклікае шырокі рэзананс у беларускай і міжнароднай грамадскасці.

Контекст

Также по теме