1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Дзяржаўны дэпартамент ЗША папярэдзіў беларускае кіраўніцтва

Злучаныя Штаты Амерыкі чакаюць, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, прызначаныя на 19 сакавіка, стануцца свабодныя і справядлівыя і будуць у поўнай ступені адпавядаць міжнародным абавязацельствам Беларусі ды нормам АБСЕ. Пра гэта паведаміла прэс- сакратар аддзелу Еўразіі Дзярждэпартаменту ЗША Джэры Кэнэр. Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту сказала, што ЗША хочуць як мага раней бачыць запрашэнне назіральнікам АБСЕ і будуць пільна сачыць за ўсім працэсам выбараў у Беларусі. “Чарговыя заганныя выбары пацягнуць за сабой сур’ёзныя наступствы для адносінаў паміж беларускім кіраўніцтвам і сусветнай супольнасцю дэмакратыяў”, – заявіла Джэры Кэнэр.