1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

“Дарогі” Івонкі Сурвілы

У сядзібе БНФ 17 сакавіка адбылася прэзентацыя кнігі “Дарогі” старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. Што гэта за кніга?

Паводле першага намесніка старшыні партыі БНФ Вінцука Вячоркі, у гэтай кніжке “апісваюцца пакуты, трагедыі нашага народу, усёй Еўропы, увасобленыя ў лёсе канкрэтнага чалавека, але няма ўражання безвыходнасці, ёсць аптымізм і святло”.

У кнізе шмат увагі Івонка Сурвіла надае славутым жанчынам – беларускам. Пісьменнік Уладзімір Арлоў кажа, што “гэты выдатны шэраг жанчын, які пачынаецца з Рагнеды, Еўфрасінні Полацкай, які ў ХХ-м стагоддзі працягвалі Алаіза Пашкевіч – Цётка, Палута Бадунова, Ларыса Геніюш”.

Як зазначыла ў прэзентаваным у час прэзентаціі аўдыёлісьце сама Івонка Сурвіла, “беларуская эміграцыя жыла і жыве сваёй бясконцай любоўю да Бацькаўшчыны і ўсімі даступнымі сродкамі змагаецца за вольную і незалежную Беларусь. Менавіта такая мэта запісаная ў Статуце Рады БНР”.

Івонка Сурвіла (дзявочае прозвішча — Шыманец) нарадзілася 11 красавіка 1936 году. У 1944-м годзе ўся сям'я збегла з Беларусі ва Усходнюю Прусію, затым у Данію, Францыю і Гіспанію. У Парыжы Івонка Сурвіла скончыла Вышэйшую мастацкую школу, пасля – моўнае аддзяленне Сарбоны. Працавала на Нацыянальным гіспанскім радыё ў Мадрыдзе, вяла перадачы на беларускай мове. Канчаткова пасялілася ў Канадзе з 1969 года, да 1997 года працавала перакладчыцай ва ўрадзе Канады. У 1989 годзе заснавала Канадыйскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі, які пазней сама і ўзначаліла. Івонка Сурвіла з 1997 году з'яўляецца старшынею Рады БНР.

Контекст