1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Грамадзяніна Беларусі абвінавацілі ў пашкоджанні будынка беларускай амбасады ў Маскве

10 ліпеня Басманны суд Масквы пачне разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні грамадзяніна Беларусі Юрася Іванюковіча ў “вандалізме, то бок, пашкоджанні будынкаў”. 9 траўня беларус напісаў маркерам на шыльдах, якія знаходзяцца на сцяне будынка амбасады Беларусі ў Расіі, заклікі “Жыве Беларусь!” і “БТ хлусіць!”. Надпісы былі сцёртыя, а Іванюковіча затрымалі. Адвакат Станіслаў Маркелаў паведаміў, што Іванюковіч амаль не валодае рускай мовай, а прызначаны яму абаронца беларускай мовы не ведае. Насуперак заканадаўству, да затрыманага не быў запрошаны і беларускі консул. Найбольшае пакаранне па артыкуле "вандалізм" у Расіі – гэта адзін год папраўчых працаў.