Георг Шырмбэк: «У Беларусi павiнна развiвацца дэмакратычнае мысленне» | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 29.11.2005
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Георг Шырмбэк: «У Беларусi павiнна развiвацца дэмакратычнае мысленне»

Iнтэрв´ю з дэпутатам Бундэстагу ад Хрысцiянска-дэмакратычнага Саюза аб адносiнах Захаду да Беларусi

default

На некаторых сайтах у Беларусi i Расii з´явiлicя вытрымкi з перекладу iнтэрв´ю, якое даў адной з нямецкiх газет дэпутат Бундэстагу Георг Шырмбэк, прадстаўнiк ХДС. З рускага перакладу атрымлiвалася, што Шырмбэк амаль не падахвочвае беларускi народ да рэвалюцыi. Такая iнтэрпрэтацыя мяне зацiкавiла, таму што ўсяго два дня назад я слухаў выступленне Шырмбэка на германа-беларускiм форуме ў Мiнску i нiчога эктрэмiсткага я не заўважыў. Наадварот, ен сваiм гучным голасам прызываў беларускiх дэпутатаў адмовiцца ад канфрантацыi. Каб усе паставiць на свае месца, мы пазванiлi дэпутату Шырмбэку. Перш за ўсе ен падкрэслiў, што людзi на Западзе вельмi мала ведаюць аб сiтуацыi ў Беларусi.

Г . Шрымбэк: У першую чаргу дэмакратычна арыентаваныя палiтычныя сiлы мусяць паклапацiцца аб самой Беларусi. Мы павiнныя ўважлiва паставiцца да сiтуацыi ў гэтай краiне. Сродкi масавай iнфармацыi мусяць актына працаваць над тэмаю Беларусi, актыўна яе асвятляць. Усю iнфармацыю неабходна давесцi да шырокай грамадскасцi, бо многiя людзi не ўяўляюць, што дакладна адбываецца ў Беларусi. Гэта першая вельмi важная справа, таму што дыктараты нiчога так не баяцца як грамадства.

Якiя захады неабходна зрабiць у першую чаргу, каб сiтуацыя змянiлася?

Г . Шрымбэк: Неабходна, каб на рэжым рабiўся цiск на самых розных узроўнях. Лукашэнку нельга рабiць нiякiх паслабленняў. Наадварот, гэтая ciстэма мусiць быць разбураная. Яго, як i палiтычную сiстэму, трэба iзаляваць. Гэтага можна дасягнуць, перш за ўсё аказваюцы ўцiск на Пуцiна. Бо менавiта Пуцiн з`яўляецца важным рычагом уздзеяння на Беларусь.

У часе Мiнскага Форуму Вы сустракалiся з некаторымi дэпутатамi афiцыйнага беларускага парламента. Якiя вынiкi мела тая сустрэча?

Г . Шрымбэк: Так, мы сустракалiся з некаторымi прадстаўнiкамi афiцыйнага парламента. Мiж iншым, у Форуме бралi ўдзел больш за 340 чалавек. Але гэта былi сустрэчы, калi жадаеце, не з народнымi абраннiкамi, але з прызначэнцамi. Таму што мы не прызнаем парламент Беларусi. Ён не быў абраны дэмакратычным шляхам, таму чальцоў беларускага парламента мы не разглядаем як калегаў.

I ўсё ж, пра што вы гутарылi, якiя высновы зрабiлi?

Г . Шрымбэк: Я зыходзiў з таго, што яны ў нейкай ступенi зменяць свае погляды. Я мяркую, што шляхам нашых дыскусiяў мы прымусiлi iх хаця б задумацца. Тое самае i падчас сустрэчаў з тым цi iншым прадстаўнiком МЗС, з якiмi я гутарыў. Мы далi iм зразумець, што цяперашняя сiстэма не мае будучынi, i што няварта надта моцна за яе заступацца. Тым сiлам, якiя падтрымлiваюць сiстэму Лукашэнкi, варта даць зразумець, што тыя, хто больш за ўсё парушаў законы, правы чалавека, у свой час могуць апынуцца перад Мiжнгародным судом у Газе.

Цi лiчыце Вы, што дзейным сродкам для змены рэжыму можа быць рэвалюцыя?

Г . Шрымбэк: Рэвалюцыi, гвалтоўныя акцыi не павiнныя быць мэтаю. Мусiць мець месца эвалюцыя. У Беларусi павiнна развiвацца дэмакратычнае мысленне. Калi беларускае грамадства само не знойдзе сiлаў для мiрнага пераходу, нiякix зменаў не будзе. Але рэвалюцыя нi ў якiм выпадку не мусiць стацца мэтаю, таксама як i гвалтоўны пераварот.