1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Генпракурор Беларусі назваў лычбы затрыманых у часе акцыяў апазіцыі

За ўдзел у несанкцыянаваных акцыях ад 19 да 25 сакавіка праваахоўныя органы Беларусі затрымалі больш за 500 чалавек. Пра гэта ў сераду на прэсавай канферэнцыі паведаміў генеральны пракурор Пётр Міклашэвіч. Адміністрацыйныя арышты тэрмінам 10 сутак атрымалі 288 і 15 сутак – 112 чалавек. 53 няпоўнагадовыя адпушчаны, адносна асобных грамадзянаў вядецца праверка. Паводле Міклашэвіча, мелі месца адзінкавыя выпадкі, калі людзі апынуліся на гэтых акцыях выпадкова – іх адпусцілі. Сярод затрыманых – 21 замежны грамадзянін: сем украінцаў, шэсць палякаў, чатыры расійцы, два грузіны, адзін літовец і адзін канадыец. Чацвярох дэпартавалі без прымянення захадаў адміністрацыйнага ўздзеяння, адпусцілі двох непаўнагадовых (грамадзянаў Польшчы і Украіны). 14 замежных грамадзянаў арыштавалі на тэрміны ад трох да пятнаццаці сутак.