1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

DW-РАДИО

Гаспадарчы суд Мінску не задаволіў скаргі “Народнай волі”

Апеляцыйны суд пакінуў у сіле рашэнні Мінскага гарадскога гаспадарчага суда па зысках рэдакцыі "Народнай волі" да прадпрыемстваў "Мінгарсаюздрук", "Мінаблсаюздрук" і "Белсаюдрук", адхіліўшы ўсе скаргі зыскоўца. Пра гэта Беларускай асацыяцыі журналістаў паведаміў юрыст Гары Паганяйла, які прэзентаваў інтарэсы выдання ў судзе. Нагадайма, што 17 і 21 лістапада Гаспадарчы суд Мінска адхіліў разглядаў зыскі ІЧУП "Народная воля" да прадпрыемстваў "Мінаблсаюздрук", "Белсаюздрук", "Мінгарсаюздрук", якія ў аднабаковым парадку скасавалі дамовы з рэдакцыяй з 1-га кастрычніка бягучага году. Рэдакцыя спадзявалася змусіць гэтыя прадпрыемствы вярнуцца да выканання сваіх абавязкаў па дамовах.