1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Гарадзенскі бард стаў пераможцам конкурса імя Ежы Гедройця

Гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч стаў пераможцам конкурса імя Ежы Гедройця, які праводзіў на мінулым тыдні Польскі інстытут у Мінску. Ежы Гедройць быў рэдактарам самага класнага эмігранцкага часопіса “Культура”. Ліцвін па паходжанні, нарадзіўся ў Мінску, ён казаў, што калі яму абрыдзе быць палякам, ён вернецца ў Мінск і стане літвінам. Дыплом імя Ежы Гедройця я атрымаў за ўніверсальныя артыстычныя вартасці, і за заслугі па ўмацаванні беларуска-польскіх сувязяў, і вельмі рады гэтай узнагародзе, – пракаментаваў атрыманне дыплому Віктар Шалкевіч. Конкурс імя Ежы Гедройця адбываецца ўжо шостым разам. Узнагароды даюцца за публікацыі, прысвечаныя культуры, культурным кантактам Польшчы і Беларусі, гістарычнай праблематыцы ў аспекце супольнай спадчыны. Узнагароды імя заснавальніка польскага часопіса “Культуры” атрымалі яшчэ сем беларускіх журналістаў, мовазнаўцаў і артыстаў.