1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Галоўны мытнік Беларусі пакараў “Комсомольскую правду” грашовым штрафам

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандр Шпілеўскі пакараў ЗАТ “БелКП-ПРЕСС” – выдаўца газеты “Комсомольская правда в Белоруссии” - на 60 мільёнаў рублёў альбо ў пераліку каля 23 тысячаў еўра. У чацвер суд Савецкага раёну Мінску вырашыў, што, апублікаваўшы ў нумары за 4 траўня фотаздымак Аляксандра Шпілеўскага побач з цытатаю Мікалая Шпілеўскага - агента футбаліста Аляксандра Глеба, рэдакцыя выдання нанесла галоўнаму мытніку Беларусі маральны ўрон. У зыску галавы Мытнага камітэту адзначалася, што гэтая недакладнасць нанесла яму “каласальную маральную шкоду”, якую Аляксандр Шпілеўскі першапачаткова ацаніў у 80 мільёнаў рублёў. Выдавец мае намер абскардзіць рашэнне суду ў вышэйшай інстанцыі. Аляксандр Шпілеўскі ў зыску паабяцаў накіраваць адсуджаныя грошы на разліковы рахунак Смаргонскай школы-інтэрнату для дзяцей-сіротаў.