1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

"Галоўнае, што справа, якой мы займаемся, запатрабавана"

У Віцебску прайшла прэзентацыя кнігі "Імёны свабоды" вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова. Прайшла ледзь ні ў падполлі, ў невялікім памяшканні, якое арэндуюць мясцовыя партыйцы. Чаму?

default

Арганізатарам сустрэчы з пісьменнікам выступіла абласная рада грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”.

Уладзімір Арлоў прызнаўся, што ідэя кнігі “Імёны свабоды” нарадзілася ад яго “глыбокай нязгоды з той даволі паспяхова ўкаранёнай у свядомасць беларусаў думкі, што наш народ вельмі талерантны, цярплівы, пакорлівы аж да нейкай санлівасці і апатыі, што наш народ ледзь не з удзячнасцю напрацягу стагоддзяў прымаў любую ўладу, што наш народ ня здольны да змагання”.

У выніку, больш за дзвесце шэсцьдзесят гістарычных партрэтаў - людзей, якія змагаліся за Беларусь, яе мову, культуру і свабоду, і якія ўжо пайшлі з жыцця (сярод іх ёсць і нашы сучаснікі), сталі героямі гэтай кнігі.

Цікавасць з іншага боку

Героямі дня сённяшняга можна лічыць і беларускіх літаратараў. Уладзімір Арлоў распавёў пра набалелае:

"Сённяшняя беларуская літаратура выклікае насцярожанасць і непрыняцце ўлады, якая, па ўсім бачна, літаратурай не цікавіцца і кніг не чытае. Аднак гэта літаратура выклікае цікавасць ў Еўропе, аб чым толькі за апошні час сведчыць "Анталогія беларускага апавядання", якая выйшла ў Польшчы, Чэхіі, Італіі. Беларуская літаратура – адна з самых цікавых в Еўропе, і задача – адкрыць яе. А замест гэтага беларускаму чытачу гэтую літаратуру закрываюць. Аб чым сведчыць рэдагаванне школьных праграм, адкуль выкінутыя творы класікаў, і ў гэтай прыемнай кампаніі апынуўся і я".

Сапраўдная творчасць запатрабавана

Дзесять гадоў таму Арлова звольнілі з пасады галоўнага рэдактара выдавецтва "Мастацкая літаратура" з фармуліроўкай у загадзе – “Уволен за выпуск исторической и другой сомнительной литературы".

"З таго часу ўжо 10 гадоў я займаюся стварэннем гэтай самай “гістарычнай і сумнеўнай літаратуры”. І бываю ўдзячны ўладзе, калі яна мне не перашкаджае, а дапамогі ад яе я не чакаю".

Няпроста і калегам Уладзіміра Арлова, сябрам “Саюза беларускіх пісьменнікаў”, якая трапілі зараз у няміласць улады.

"Аб гэтым сведчыць і наша сустрэча, якая праходзіць не ў цэнтры горада, не ў бібліятэцы, а вось тут. Але не гэта галоўнае, галоўнае, што справа, якой мы займаемся, запатрабавана, а для пісьменніка галоўнае, калі ў яго ёсць чытач".

Контекст