1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Галадоўнік Мікалай Аўтуховіч паабяцаў, што пачне піць ваду

Адвакат Надзея Станкевіч наведала ў турме прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які два тыдні працягвае галадоўку. Абаронца паведаміла яму, чым скончылася ў чацвер судовае паседжанне, на якім ён адсутнічаў па прычыне кепскага стану здароўя. Мікалая Аўтуховіча расчаравала, што разгляд яго справы прыпыняецца, і ў судзе будзе пакуль разглядацца толькі тая частка, якая датычыць яго калегі дырэктара фірмы “Ніка-транс” Юрыя Лявонава. Паводле інфармацыі НХ, справа Лявонава выдзеленая ў асобную вытворчасць. Надзея Станкевіч паведаміла, што падсудны атрымаў лісты, накіраваныя яму з волі, у якіх яго калегі і прыхільнікі просяць спыніць галадоўку і захаваць жыццё. Аўтуховіч сказаў адвакату, што згаджаецца выйсці з сухой галадоўкі, каб удзельнічаць у судовым працэсе.