1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Галадоўка пратэсту моладзевых актывістаў доўжыцца 16-я суткі

Працягваецца галадоўка актывістаў арганізацыі “Малады фронт”. На 16 дзень акцыі галадаюць 23 чалавекі. Галадоўцы знялі кватэру ў Мінску, каб трымацца разам. Маладзёны абвесцілі галадоўку 29 траўня. Напачатку ў ёй бралі ўдзел больш за сорак чалавек, але пазней непаўнагадовыя спынілі галадоўку па просьбе кіраўніцтва арганізацыі. Яшчэ некалькі чалавек выйшлі з галадоўкі з прычыны стану здароўя. Але да акцыі далучыліся новыя ўдзельнікі.

Галадоўцы патрабуюць спыніць крымінальны пераслед актывістаў “Маладога фронту”, выключэнні з навучальных установаў за ўдзел у акцыях апазіцыі, пераслед вернікаў-хрысціянаў. Маладзёны таксама патрабуюць вызваліць усіх палітвязняў.

Свабодны прафсаюз Беларускі і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Згодна дасягнутага пагаднення, БСДП (Г) задзейнічае сваіх прадстаўнікоў у мясцовых Саветах, а ў перспектыве і ў парламенце, для дапамогі ў абароне правоў наёмных працаўнікоў і прафсаюзных арганізацыяў. У сваю чаргу, СПБ ад гэтага часу садзейнічае праз свае першасныя арганізацыі прапагандзе сацыяльнай і прававой дзяржавы. Таксама абедзве арганізацыі разам будуць удзельнічаць у пікетах за вызваленне лідэра БСДП (Г) Аляксандра Казуліна і іншых палітычных вязняў.