1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

“Газпром” прапанаваў Беларусі набываць газ па 200 даляраў за тысячу кубаметраў

«Газпром» пасля павелічэння коштаў на газ для Украіны, Малдовы і Літвы прапанаваў Беларусі ў 2007 годзе набываць расійскі газ па 200 даляраў за тысячу кубаметраў. Сёння кошт на прыродны газ для Беларусі складае крыху менш за 47 даляраў. 1 чэрвеня ў Маскве кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер правядзе перамовы з міністрам энергетыкі Беларусі Аляксандрам Азярцом і генеральным дырэктарам «Белтрансгазу» Змітрам Казаковым, у часе чаго будзе абмеркаваная праблема ўзаемадзеянняў ва ўмовах пераходу на сярэднееўрапейскі кошт на газ. Раней «Газпром» прапанаваў Беларусі набываць газ па 147 даляраў за тысячу кубаметраў, але гэты кошт беларускі бок назваў непрымальным. Па інфармацыі расійскай газеты «КоммерсантЪ», далейшае павелічэнне кошту сталася адказам на канфідэнцыйны ліст прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага галаве расійскага ўраду Міхаілу Фрадкову. У лісце было заяўлена, што пераход да заходнееўрапейскага ўзроўню коштаў на газ «супярэчыць дамове пра стварэнне саюзнай дзяржавы» і прывядзе да разбурэння яе асновы.