1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

“Газпром” накіраваў Беларусі праект паставак газу на 2007 год

Расійскі “Газпром” накіраваў беларускім партнёрам праект кантракту па пастаўках газу ў Беларусь у наступным годзе па кошце 200 даляраў за тысячу кубаметраў. Пра гэта заявіў на канферэнцыі “Рэнесанс Капіталу” намеснік старшыні праўлення Аляксандр Разанаў. Ён адзначыў, што “Газпром” не мае намеру датаваць краіны СНД і жадае будаваць адносіны з імі, зыходзячы з прынцыпу роўнасці даходнасці паставак. Такім чынам, кошт паставак газу будзе разлічвацца па формуле: кошт на мяжы з Нямеччынай мінус транспартныя выдаткі. Паводле Разанава, такі прынцып будзе ўжывацца ў дачыненнях з Беларуссю, Украінай, Малдовай і іншымі краінамі СНД.