1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

“Вясне” – 10 гадоў

Сёння спаўняецца 10 гадоў праваабарончаму цэнтру «Вясна». Арганізацыя была створаная прадстаўнікамі шырокай грамадскасці 26 красавіка 1996 году пасля сутыкненняў супрацоўнікаў органаў аховы правапарадку з удзельнікамі «Чарнобыльтскага шляху» і першапачаткова мела назоў «Вясна-96». Пазней Яна стала называцца проста «Вясна». Сёння арганізацыя, якая аказвае дапамогу затрыманым і асуджаным удзельнікам масавых акцыяў і палітычным вязням, афіцыйна зачыненая беларускімі ўладамі, але працягвае сваю дзейнасць.