1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Вядучыя газеты Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны надрукавалі карыкатуры А. Лукашэнкі

Вось ён трымае у руках клетку, дзе замест птушкі б'ецца Беларусь. Вось яго, стомленага пасля бегу на роліках, прыводзіць у прытомнасць калега - спартсмен і прэзідэнт- Пуцін. Еўрапейскія газеты сваю акцыю з карыкатурамі правялі на знак салідарнасці з аўтарамі праекта Мультклуб, якім за малюнкі і мультфільмы пра кіраўніка беларускай дзяржавы пагражае турэмнае зняволенне. "Мы хочам паказаць Лукашэнка, што смех – гэта зброя дэмакратыі", – такімі словамі пачынаецца тэкст пад карыкатурамі беларускага прэзідэнта, што надрукаваў сёння найбольш масавы польскі штодзённік "Gazeta Wyborcza".