1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Выпускная сустрэча ўдзельнікаў праекту “Школа маладога журналіста-9” адбылася ў Гародні

Выпускная сустрэча ўдзельнікаў праекта “Школа маладога журналіста-9” адбылася ў Гародні. За час удзелу ў праекце дзевятнаццаць яго выпускнікоў падрыхтавалі некалькі дзесяткаў публікацый, якія друкаваліся ў 16-ці газетах і двух электронных выданнях Гарадзеншчыны. Апрача таго, цягам праекту маладыя журналісты самастойна выдавалі тры навучальныя газеты – “ДаЗор”, “Слэнг” і “Абзац”. Сёлетні выпуск – ужо дзевяты ў гісторыі “Школы маладога журналіста”, якую з 1997 году ладзіць грамадская арганізацыя “Цэнтр “Трэці сектар”. За гэты час удзел у праекце ўзялі каля 150 маладых журналістаў, многія з якіх дагэтуль працуюць у сродках масавай інфармацыі і грамадскіх арганізацыях краіны.