1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Выкладчыкаў і студэнтаў улады накіроўваюць пікетаваць амбасады краінаў Еўразвязу

Настаўнікаў мінскіх школаў і навучэнцаў па разнарадцы накіроўваюць пікетаваць амбасады краінаў-удзельніц Еўрапейскага Звязу. Як паведамляе “Хартыя-97”, у студэнтаў Універсітэту фізкультуры па загадзе рэктара адмянілі заняткі і накіравалі маладзёнаў да дыппрадстаўніцтва Францыі – пікетаваць супраць палітыкі ЕЗ, праводжанай датычна беларускага кіраўніцтва. Студэнты факультэту выдавецкай справы і паліграфіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту паведамілі, што іх збіраюцца накіраваць у чацвер да амбасады Польшчы.