1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Выйшла у свет кніга “Ступень незалежнасці СМІ ў Беларусі: што яе вызначае”

Аўтары выдання – старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна і яе намеснік Андрэй Бастунец. У кнізе аналізуецца сітуацыя з беларускімі медыя ў перыяд з 2001 па 2005 гады.

Сярод раздзелаў – узаемаадносіны органаў дзяржаўнай улады і СМІ, палітычных сіл і СМІ, аўдыторыі і СМІ і іншыя. На думку аўтараў, у сучаснай Беларусі засталіся толькі асобныя фрагменты свабодных СМІ. Варта адзначыць, што пакуль кніга рыхтавалася да друку, незалежных газет ў краіне стала яшчэ менш.