1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Выбары робяцца ўсё менш сапраўднымі

Катастрафічнымі назвалі вынікі фармавання ўчастковых выбаркамаў, куды ўвайшлі толькі 0,07% прадстаўнікоў апазіцыі, беларускія правабаронцы на сустрэчы з журналістамі, якая адбылася у Беларускім Хельсінскім камітэце.

default

Дэмакратычныя партыі вылучылі ў склад участковых камісіяў больш за паўтары тысячы сваіх прадстаўнікоў. У выніку ў склад першасных выбаркамаў, дзе вядзецца падлік галасоў выбарцаў, трапілі толькі 48 чалавек, гэта тры адсоткі ад заяўленае колькасці, альбо сем сотых працэнта ад агульнае колькасці сябраў выбарчых камісіяў. Многія з іх зацверджаны ў склад участковых камісіяў на закрытых выбарчых участках - гэта шпіталі, вайсковыя часткі, санаторыі, дыспансэры і гэтак далей.

Непразрыста і негалосна

Па словах юрыста Валянціна Стэфановіча, у большасці выпадкаў камісіі фармаваліся непразрыста і негалосна:

“Намі зафіксавана вельмі шмат выпадкаў, калі назіральнікам, прадстаўнікам грамадскіх арганізацыяў, палітычных партыяў, незалежных СМІ адмаўлялі ў прысутнасці на паседжанні выканкамаў, якія фармавалі гэтыя ўчастковыя камісіі, адмаўлялі ў прадастаўленні інфармацыі, калі гэтыя паседжанні будуць адбывацца, не запрашаліся туды і самі вылучаныя ў камісіі прэтэндэнты”.

Паводле словаў праваабаронцы, паседжанні выканкамаў праходзілі вельмі фармальна і хуткацечна:

“Максімум гэта было паўтары гадзіны, пры гэтым разглядаліся да 1035 заяваў, як гэта было ў Лідскім райвыканкаме. Можна палічыць, колькі секундаў на кожную заяву аддаваў выканкам”.

Апроч таго, адзначыў Валянцін Стэфановіч, участковыя камісіі на 60-80 адсоткаў складаюцца з тых людзей, якія ўваходзілі ў гэтыя камісіі на мінулых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах. Як рэзюмаваў юрыст, адсутнасць заканадаўча дакладна вызначаных крытэраў пры фармаванні ўчастковых камісіяў дагэтуль дазваляе праводзіць разнастайныя маніпуляцыі пры іх фармаванні.

Катастрафічныя вынікі

“0,07% ад агульнага складу ўчастковых камісіяў - я назваў бы гэтыя вынікі катастрафічнымі для дэмакратычнага выбарчага працэсу ў Беларусі”, – адзначыў віцэ-прэзідэнт Міжнароднае Федэрацыі Правоў Чалавека Алесь Бяляцкі. – І мне падаецца, у пэўным сэнсе гэтую пагрозу для выбарчага працэсу адчувае і старшыня ЦВК”.

Старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак прадэманстраваў спіс кіраўнікоў і сябраў участковых камісіяў па выбарчай акруге гораду Полацку, які правабаронцы атрымалі 6 жніўня, калі працэс падачы заяваў быў у самым разгары. Назіральнікамі быў складзены адпаведны акт і пратрыманы да заканчэння фармавання тых камісіяў:

“Аналіз паказвае, што на 90 адсоткаў кіруючы склад участковых камісіяў быў вядомы яшчэ да таго моманту, калі завершыўся этап падачы заяваў на фармаванне выбарчых камісіяў”.

Ёсць страх – няма выбараўвук

Гэтыя акт і спіс, паводле словаў Алега Гулака, будуць перададзеныя ў Цэнтравыбаркам і пракуратуру. Паводле кіраўніка БХК, вельмі шмат людзей, якія ўдзельнічалі ў выбарчым працэсе, але пад уціскам уладаў мусілі ад гэтага адмовіцца, нават баяцца падаць пісьмовыя скаргі пад пагрозаю быць звольненымі з працы альбо выкінутымі з навучальных установаў, таму такія выпадкі вельмі цяжка абскардзіць у пракуратуру. Як канстатуе праваабаронца, пакуль да людзей не вернецца адчуванне свабоды і не знікне страх, дагэтуль не магчымыя свабодныя выбары.

Также по теме