1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Выбарчыя камісіі у Гародні адмаўляюць у дачы любой інфармацыі

У Гародні прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэта Раман Юргель атрымаў пісьмовую адмову у трох акруговых камісіях на заяву аб магчымасці назіральнікам прысутнічаць пры падліку галасоў пасля заканчэння галасавання.

default

Вось, што распавядае аб сітуацыі на Гарадзеншчыне падчас выбараў у парламент кіраўнік Гарадзенскай кааліцыі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, старшыня гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў. Ён зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Занёманскай выбарчай акрузе ў Гародні:

“Праявілась сапраўдная сутнасць гэтых выбараў. Камісіі рэзка перафарматавалі свой стыль працы, пачалі адмаўляць у дачы любой інфармацыі, пачынаючы ад калькасці выбаршчыкаў і колькасці атрыманых бюлетэняў - да колькасці пагаласаваўшых датэрмінова. Прычым гэта было зроблена наскокам, валам на ўсіх участках - у панядзелак гэтую інфармацыю давалі, а ў аўторак яе як абрубіла. Трэба адзначыць, што гэта не толькі для давераных асобаў і мясцовых назіральнікаў, гэта датычыцца таксама назіральнікаў ад АБСЕ, якім таксама перасталі даваць інфармацыю".

Паводле Саранчукова, паўсюдна паздымалі агітацыйныя плакаты, каб мінімізіраваць інфармацыю, якая даходзіць для людзей:

"Пачалося нейкае цэнтралізаванае кіраванне - загад, спушчаны зверху. Что тычыцца маёй кампаніі, то мы з самага пачатку не мелі ілюзіяў, як яна будзе адбывацца, таму і планавалі сваю працу незалежна ад стаўлення да нас акруговай ці ўчастковай камісій. Мне было выпісана афіцыйнае папярэджанне за тое, што былі вывешаныя на акрузе плакаты партыі БНФ, што ў прынціпе з’яўляецца абсалютна законным. Але будзем чакаць, што дадуць вынікі назірання”. (гп)

Также по теме