1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Ва ўсіх праваслаўных храмах пройдуць святочныя набажэнствы

Сёння ва ўсіх праваслаўных храмах пройдуць святочныя ўрачыстасці, прысвечаныя Раству Хрыстову. Галоўнае ўрачыстае набажэнства пройдзе 7 студзеня ў Мінску ў Свята-Духавым катэдральным саборы. У святочным набажэнстве возьме ўдзел кіраўнік беларускай праваслаўнай царквы Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы экзарх усёй Беларусі. На вечаровае набажэнства прыедзе ўсё вышэйшае кіраўніцтва краіны.