1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Варшава патрабуе ад Мінску прызнання кіраўніком Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс

2 траўня ў Польшчы адзначаюць дзень польскай дыяспары – за мяжой жывуць каля 15 мільёнаў палякаў. Спікер польскага Сенату Богдан Барусевіч, які згодна Канстытуцыі з’яўляецца апекуном дыяспары, дэклараваў, што Польшча не забылася на палякаў, якія жывуць у Беларусі, і зробіць усё магчымае, каб іх правы не парушаліся. Богдан Барусевіч пры гэтым адзначыў, што неабходным элементам нармалізацыі польска-беларускіх стасункаў з’яўляецца прызнанне афіцыйным Мінскам законна абранага кіраўніцтва Саюзу палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Нагадаем, што летась беларускія ўлады адмовіліся прызнаць дэмакратычных кіраўнікоў гэтай грамадскай арганізацыі. З тых часоў пачалося рэзкае пагаршэнне польска-беларускіх стасункаў.