1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Вайтовіч і Фралоў заявілі...

Аляксандр Вайтовіч і Валеры Фралоў прынялі сумесную заяву, у якой адзначылі, што ўдзел Аляксандра Лукашэнкі ў выбарах лічаць незаконным.

default

Сегодня инициативные группы восьми претендентов в президенты начали сбор подписей для выдвижения своих лидеров. Накануне двое из них - академик Александр Войтович и генерал Валерий Фролов - приняли совместное заявление, в котором заявили, что участие президента Лукашенко в выборах считают незаконным. С подробностями Ирина Маковецкая.

Прапанова, з якой ўлада не можа пагадзіцца. Так эксперты ацэньваюць сумесную заяву генерала Фралова і акадэміка Вайтовіча, распаўсюджаную ўчора ўвечары. “Лічым, што прэзідэнцкія выбары будуць канстытуцыйнымі і законымі пры выкананні наступных умоваў: няўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў выбарах, паколькі яго ўказ ... аб правядзенні рэферэндума аб магчымасці прадаўжэння тэрмінаў прэзідэнцкіх паўнамоцтваў разыходзіцца з Канстытуцыяй краіны і не можа дзейнічаць”, - гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, Вайтовіч і Фралоў патрабавалі ўключыць сваіх прадстаўнікоў ва ўсе ўчастковыя выбракамы, у якія тыя будуць вылучаныя. Пры гэтым ў палове з іх прадстаўнікі гэтых палітыкаў павінныя стаць старшынямі ці іх намеснікамі. Таксама палітыкі настойваюць на роўным для ўсіх прэтэндэнтаў доступе да дзяржыўных сродкаў масавай інфармацыі і яшчэ на шэрагу патрабаванняў. У выпадку невыканання ультыматума Вайтовіч і Фралоў пакідаюць за сабой права “звярнуцца да грамадскасці краіны, міжнародных арганізацыяў, а таксама выйсці з выбарчай камапніі”.

Нагадайма, што ў 2004 годзе прэзідэнт Лукашэнка ініцыяваў і выйграў рэферэндум об адмене канстытуцыйнага абмежавання двумя тэрмінамі прэзідэнцкага кіравання. Венецыянская камісія Рады Еўропы, якая зрабіла юрыдычнае заключэнне па рэферэндуме, заявіла, цытуем: “Падтрымка палітычнага лідэра – гэта пытанне парламентскіх аотбо прэзідэнцкіх выбараў, і яна не можа агаворвацца адносна папраўкі да Канстытуцыі”. Камісія заявіла пра “супрацьзаконны асабісты элемент” пытання і яго супярэчанні еўрапейскім дэмакратычным стандартам. У самім беларускім выбарчым кодэксе абумоўлена, што пытанні, звязаныя з выбарамі прэзідэнта, не могуць быць вынесеныя на плебісцыт. І тым не менш, Лукашэнка зрабіў гэта двойчы: упершыню ў 1996 годзе, калі шляхам змянення Канстытуцыі дадаў сабе яшчэ два гады, і ўвосень мінулага году, калі зняў абмежаванні на перабыванне пры ўладзе.

І ў 1996, і ў 2004 гадах Еўропа і ЗША не прызналі самое правядзенне рэферэндума чэсным і празрыстым. На думку экс-суддзі Канстытуцыйнага суда Валерыя Фадзеева, “праблема легітымнасці Лукашэнкі будзе заўсёды”. Валеры Фадзееў лічыць, што пытанні, вынесеныя на леташні рэферэндум, не адпавядалі Канстытуцыі. У 2004 годзе ён разам з шэрагам аўтарытэтных беларускіх юрыстаў прыняў адмысловую заяву з гэтай нагоды. “Аднак вынікі рэферэндуму ўсе моўчкі прызналі”, - лічыць Фадзееў. НА думку юрыста, нават калі сёння бальшыня беларусаў прагаласуюць за Лукашэнку, яго апаненты будуць мець падставы апратэстоўваць гэтае рашэнне, а іншыя краіны апрыёры не прызнаць яго ў якасці канстытуцыйна і дэмакратычна абранага прэзідэнта.