1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

БХК не паедзе на кангрэс, ладжаны Саветам Еўропы

Беларускі Хельсінскі камітэт падтрымаў калег з Маскоўскай Хельсінскай групы і не будзе браць удзелу ў ладжаным Саветам Еўропы Міжнародным кангрэсе няўрадавых арганізацыяў, які пройдзе 4-7 снежня ў Пензе.

default

Прычынай адмовы маскоўскіх праваабаронцаў ад удзелу ў форуме стала тое, што да яго арганізацыі спрычыніўся Савет Федэрацыі Расеі. На думку Беларускага Хельсінскага камітэта (БХК) , такі падыход азначае, што Савет Еўропы згодны з палітыкай расійскіх уладаў, накіраванай на "кантроль" над няўрадавымі арганізацыямі і "абмежаванне іх незалежнасці".

Рашэнне Беларускага Хельсінскага камітэта DW-RADIO пракаментаваў яго старшыня Алег Гулак: "Падрыхтоўка гэтага форума і яго праграма не зусім адпавядае назве. Роля NGO там прыніжаная, і гэта фактычна з'яўляецца сустрэчай NGO з урадам, а не ўласна кангрэсам NGO".

Па словах Алега Гулака, прымаючы гэтае рашэнне, Беларускi Хельсінскi камітэт сыходзіў з таго, што расійскія праваабаронцы лепш ведаюць сітуацыю ў Расіі. "Падзяляючы іх незадаволенасць працэсам падрыхтоўкі, непасрэдна рашэнне аб няўдзеле прымалася з улікам іх пазіцыі", - адзначыў Алег Гулак. (гк)